28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

220 гамельчукоў бясплатна закадаваліся ад алкагалізму

15
220 гамельчукоў бясплатна закадаваліся ад алкагалізму

Такую акцыю правёў Гомельскі абласны наркалагічны дыспансер з 3 па 6 лістапада.

Больш за 220 жыхароў Гомельскай вобласці, у тым ліку 50 жанчын, скарысталіся магчымасцю бясплатнага кадавання і лячэння ад алкагалізму, паведамляе БелаПАН.

Паводле інфармацыі ўстановы аховы здароўя, у гэтыя дні тыя, хто пакутуе ад алкагалізму, маглі бясплатна прайсці кадаванне, заплаціўшы толькі за медыкаменты і расходныя матэрыялы - 70-90 тысяч рублёў. У звычайныя дні кадаванне каштуе 800-900 тысяч рублёў.

Людзі, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, у гэтыя тры дні змаглі не толькі прайсці працэдуру кадавання, але і атрымаць лячэнне ад алкагалізму ва ўмовах стацыянара са значнай зніжкай, а таксама перапыніць запой. У дыспансеры адзначылі, што некаторым грамадзянам паводле жадання была прапанаваная магчымасць лячэння ў стацыянары з аплатай толькі медыкаментаў.

Для ўдзелу ў акцыі пажадана было выканаць дзве ўмовы - прынесці з сабой актуальныя вынікі флюараграфіі і ўстрымацца цягам 10 дзён ад ужывання спіртнога. Тыя, хто не змог вытрымаць 10 дзён без алкаголю, атрымалі дапамогу ў стацыянары.

На медыцынскім уліку з дыягназам «алкагалізм» знаходзяцца каля 26 тысяч жыхароў Гомельскай вобласці.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках