27 красавiка 2024, Субота, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстралійскіх каал вучаць абдымацца з сусветнымі лідарамі (Відэа)

8

Каал з Lone Pine Koala Sanctuary ў аўстралійскім Брысбене вучаць абдымацца з сусветнымі лідарамі напярэдадні саміту G20.

Як паведамляе Delfi.lv са спасылкай на The Irish Times, трэніроўкі праходзяць штодня і доўжацца ад 10 да 30 хвілін. Жывёлы вучацца, як трэба сустракаць, вітаць і абдымаць самых уплывовых лідараў свету.

Адзначаецца, што мясцовыя каалы да знакамітасцей звыклыя. У прыватнасці, яны фатаграфаваліся з тэнісістам Роджэрам Федэрэрам, акцёрам Джонам Траволтам і спявачкай Тэйлар Свіфт. Цяпер у Lone Pine Sanctuary спадзяюцца, што ў каал будзе шанец сустрэцца з такімі кіраўнікамі дзяржаў, як прэзідэнт ЗША Барак Абама, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і канцлер Нямеччыны Ангела Меркель.

Саміт G20 пройдзе ў Брысбене на наступным тыдні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках