27 красавiка 2024, Субота, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіну ўвайшлі войскі на БТР і танках

55
Ва Украіну ўвайшлі войскі на БТР і танках

Назіральнікі АБСЕ знайшлі пад Данецкам калону з 40 грузавікоў, якія рухаліся на захад.

У дакладзе маніторынгавай місіі АБСЕ ад 8 лістапада паведамляецца аб з'яўленні ў раёне Данецка вайсковай тэхнікі без апазнавальных знакаў, грузавікоў без нумароў і ўзброеных людзей без знакаў адрознення.

У дакладзе паказваецца, што калона была знойдзена блізу 13:55 паводле мясцовага часу на тэрыторыі, кантраляванай баевікамі так званай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР), у 25 кіламетрах на паўночны ўсход ад Данецка, паведамляе РБК.

Назіральнікі АБСЕ сцвярджаюць, што па шашы №21 (траса М-04 паводле ўкраінскай класіфікацыі дарог або М-21 паводле савецкай, якая вядзе ад Ізварына да Луганску, Данецка і Дэбальцава) была заўважаная калона з 40 грузавых аўтамабіляў, якія рухаліся на захад. 19 грузавікоў «тыпу КамАЗ» ішлі без апазнавальных знакаў і нумароў і перавозілі 122-мм гаўбіцы ў суправаджэнні асоб у цёмна-зялёнай форме без знакаў адрознення.

Яшчэ ў 15 машынах назіральнікі апазналі фургоны КрАЗ для перавозкі вайскоўцаў - што было ўнутры, супрацоўнікі АБСЕ не бачылі. Тыя машыны, што засталіся, былі бензавозамі.

Калону суправаджаў БТР з накрытай брызентам прыладай.

Таксама АБСЕ зафіксавала ў Данецку рух калоны, якая складаецца з 9 танкаў Т-64 і Т-72, якія таксама рухаліся без апазнавальных знакаў.

«А 15:20 на скрыжаванні Ленінскага праспекта і вуліцы Купрына (7 кіламетраў на паўднёвы захад ад цэнтра Данецка) місія назірала канвой з дзевяці танкаў - чатырох Т-72 і пяці T64 - якія перамяшчаліся на захад і былі таксама не маркіраваныя», - паведамляецца ў справаздачы місіі.

Пры гэтым прэс-служба АБСЕ адзначае, што кіраўнік арганізацыі Дыдзье Буркгальтэр занепакоены інфармацыяй аб абстрэлах Данецка і з'яўленні канвояў цяжкага ўзбраення і танкаў на тэрыторыі, падкантрольнай тэрарыстам «ДНР».

Баевікі ДНР і ЛНР афіцыйна не каментавалі перасоўванне вайсковай тэхнікі па сваёй тэрыторыі.

У сярэдзіне тыдня ўкраінскія ўлады заявілі аб перасячэнні мяжы Растоўскай і Данецкай абласцей калонай бронетэхнікі. Сцвярджалася, што яна накіравалася ў бок горада Чырвоны Прамень Луганскай вобласці.

Фота з архіву

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках