27 красавiка 2024, Субота, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сафія Ратару адмовілася спяваць за рублі

17
Сафія Ратару адмовілася спяваць за рублі

Канцэртны дырэктар Сафіі Ратару Сяргей Лаўроў паведаміў, што ў спявачкі няма прапаноў працы ў навагоднюю ноч.

Лаўроў мяркуе, што дэфіцыт прапаноў звязаны з курсам валюты, бо ганарары большасць артыстаў атрымлівае ў еўра і далярах, паведамляе glavnoe.ua.

«Знізіць ганарар, перавёўшы яго ў рублі? Не. У рублях Сафія Міхайлаўна грошы не прымае, бо жыве ў іншай дзяржаве. Але ў сувязі з сітуацыяй, якая склалася, мы, вядома, будзем думаць пра зніжкі», - разважае Лаўроў.

Многіх выканаўцаў закранула змяненне курсу валют. Мэнэджары артыстаў Ігар Верніка, Леаніда Ярмольніка, Валдзіса Пельша, тэлевядучай Аўроры паведамілі, што хоць і не збіраюцца пераходзіць на рублёвыя ганарары, але гатовыя працаваць паводле спецыяльнага «паніжанага курсу».

Спявачка Наталі будзе браць ганарары ва ўсякай валюце, а таксама абмяркоўваць зніжкі. А Алена Ваенга перакананая: расейскія артысты павінны атрымліваць за выступы рублі, а не «варожыя еўра».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках