27 красавiка 2024, Субота, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзіця загінула на пажары ў Ждановічах

4
Дзіця загінула на пажары ў Ждановічах

Прычынай пажару магло стаць кароткае замыканне праводкі.

Дзіця загінула на пажары ў пасёлку Ждановічы Мtнскага раёна.

Паведамленне аб пажары ў жылым доме па вуліцы Зялёнай паступіла 8 лістапада а 21.15. "Паcля прыбыцці да месца выкліку першага падраздзялення МНС адбывалася адкрытае гарэнне ў памяшканні кухні", - паведамілі charter97.org у прэс-службе МНС.

Паводле папярэдняй інфармацыі, маці дома не было, старэйшая дачка была на працы, сярэдні сын - у суседзяў. Хлопчык 2002 нараджэння застаўся дома адзін.

"Калі сярэдні сын вярнуўся, то выявіў у кухні пажар і малодшага брата, які ляжаў на падлозе. Ён вынес хлопчыка на вуліцу і паклікаў на дапамогу суседзяў", - паведамілі ў ведамстве. А 21.36 лекарам хуткай меддапамогі канстатаваная смерць дзіцяці. Яго брат з атручваннем прадуктамі гарэння лёгкай ступені шпіталізаваны.

Прычына пажару высвятляецца. Мяркуецца, што былі парушаныя правілы эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках