27 красавiка 2024, Субота, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея і Кітай падпісалі пагадненне аб пастаўках газу праз Алтай

10
Расея і Кітай падпісалі пагадненне аб пастаўках газу праз Алтай

Расейскі «Газпром» і кітайская CNPC падпісалі рамачнае пагадненне аб пастаўках расейскага газу па «заходняму маршруту» - праз газаправод «Алтай» у Заходняй Сібіры.

Пагадненне было падпісанае на саміце АТЭС, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters. Акрамя пагаднення аб пастаўках газу па заходнім маршруце, расейская і кітайскі старана падпісалі 17 пагадненняў аб супрацоўніцтве ў розных сферах.

Са слоў кіраўніка «Газпрома» Аляксея Мілера, з улікам нарошчвання паставак расейскага газу праз Алтай, у сярэднетэрміновай перспектыве пастаўкі ў КНР могуць перавысіць расейскіх экспарт газу ў Еўропу. Мілер таксама адзначыў, што «заходні маршрут» становіцца прыярытэтным напрамкам расейска-кітайскага газавага супрацоўніцтва.

У прыватнасці, было падпісана пагадненне аб набыцці кітайскай China National Oil and Gas Exploration and development 10% кампаніі «Ванкорнефть».

У канцы траўня «Газпром» і CNPC падпісалі 30-гадовы кантракт аб штогадовай пастаўцы 38 млрд кубаметраў газу па ўсходнім маршруце - агульны аб'ём паставак па гэтым маршруце павінен скласці 1 трлн кубаметраў газу.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках