27 красавiка 2024, Субота, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аварыю і разню ў Менску зладзіў дырэктар прадпрыемства

108
Аварыю і разню ў Менску зладзіў дырэктар прадпрыемства

Сталі вядомыя падрабязнасці трагедыі ў Менску на вуліцы Гая.

Следства выявіла, што падазраваны ў крымінальнай справе аб ДТЗ на вуліцы Гая ў Менску перад гэтым інцыдэнтам, знаходзячыся ў сябе дома, параніў нажом сваю жонку, малалетняга сына і дачку. Пра гэта паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

Жонка і дзеці падазраванага шпіталізаваныя. «Іх стан ацэньваецца медыцынскімі работнікамі як стабільна цяжкі без пагрозы для жыцця», - патлумачыла прадстаўнік СК.

З хаты падазраванага канфіскаваная прылада ўчынення злачынства, а таксама іншыя рэчавыя доказы. З імі цяпер працуюць следчыя. Дзеянні падазраванага кваліфікаваныя па ч.1 арт.14 і ч.2 арт.139 (замах на забойства, учыненае пры абцяжарваючых абставінах), ч.3 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула праз неасцярожнасць смерць двух асоб) КК. Крымінальныя справы злучаныя ў адну і перададзеныя для наступнага расследавання ў Галоўнае следчае ўпраўленне цэнтральнага апарата СК.

«З моманту выбыцця на месца здарэння створаная следчая група працуе ў бесперапынным рэжыме», - таксама распавяла Юлія Ганчарова.

Што тычыцца асобы падазраванага, то гэта дырэктар аднаго са сталічных ЗАТ. Ён ужо даў паказанні следчым.«Праведзены яго медыцынскі агляд, які паказаў адсутнасць стану наркатычнага або алкагольнага ап'янення. Дадаткова чакаюцца вынікі хімічнага даследавання крыві», - распавялі ў СК.

Следчыя надалей праводзяць агляды, допыты сведак, іншыя следчыя дзеянні, каб высветліць увесь ланцужок падзей. Вывучаецца тое, што адбылося 8 лістапада, а таксама абставіны, якія папярэднічалі трагедыі.

Як паведамлялася, згаданае ДТЗ адбылося 8 лістапада. Падазраваны кіраваў аўтамабілем «Аўдзі А8». Следствам высветлена, што ён сутыкнуўся з аўтамабілем «Аўдзі 100», пасля чаго пашкодзіў яшчэ некалькі прыпаркаваных уздоўж дарогі аўтамабіляў. У выніку дарожна-транспартнага здарэння кіроўца і пасажыр «Аўдзі 100» памерлі на месцы. Вінаваты таго, што здарылася спрабаваў уцячы з месца здарэння, аднак быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

Напісаць каментар 108

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках