27 красавiка 2024, Субота, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шульц: Гвалтоўнае змяненне межаў у Еўропе недапушчальнае

Шульц: Гвалтоўнае змяненне межаў у Еўропе недапушчальнае

Змена дзяржаўных межаў у Еўропе гвалтоўным шляхам катэгарычна непрымальная.

Пра гэта ў сваёй прамове ў Берліне з нагоды 25-й гадавіны падзення Берлінскага мура заявіў кіраўнік Еўрапарламента Марцін Шульц, паведамляе Нямецкая хваля.

Кажучы пра канфлікт ва Украіне, Шульц выказаў занепакоенасць тым, што ў Еўропе зноў гвалтоўным шляхам змяняюцца дзяржаўныя межы. Такія дзеянні, на ягоны погляд, з'яўляюцца катэгарычна непрымальнымі.

Пры гэтым ён выказаў меркаванне, што ва ўкраінскім крызісе можа быць толькі палітычнае развязанне.

«Падабаецца нам ці не, але Расея з'яўляецца ключавой сілай, пастаянным сябрам Рады бяспекі ААН. Таму нам было б мэтазгодным засведчыць сваю адданасць тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, але трымаць камунікацыйныя каналы з Расеяй адкрытымі», - дадаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках