27 красавiка 2024, Субота, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як ва Украіну з РФ заехалі калоны вайсковай тэхнікі (Відэа)

32

У інтэрнэце з'явілася відэа таго, як ва Украіну з Расеі заехала велізарная калона вайсковай тэхнікі.

Відэа са свайго аўто зняў прыхільнік баевікоў, які разам з маці чакаў, пакуль праедзе калона. У прыватнасці, ён заўважае, што здымае другую калонку за сёння - першая была раніцай, і яна была значна меншай. Таксама адзначае, што кожны «Урал» вязе зброю.

У апісанні відэа паказваецца, што калона накіроўваецца ў Данецк, паведамляе ТСН.

Расейская праваабаронца, заснавальніца групы «Груз 200» Алена Васільева на сваёй старонцы ў facebook напісала, што на гэтым відэа - «зводная група 74 і 120 брыгад» (74 брыгада - Звенігародска-Берлінская асобная мотастралковая брыгада (Юргана, Кемераўская вобласць), 120 брыгада - 120-я артылерыйская брыгада (Краснаярск) Узброеных сіл РФ - рэд).

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках