27 красавiка 2024, Субота, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варонежы адкрылі помнік лідэру «Караля і Шута»

5
У Варонежы адкрылі помнік лідэру «Караля і Шута»

Сродкі на ўзвядзенне помніка музыку сабралі ягоныя прыхільнікі.

Помнік Міхаілу Гаршэневу выкананы ў выглядзе электрагітары, прыслоненай да нотнага сшытка. На яе развароце намаляваны партрэт музыкі, а таксама прыведзеная цытата з песні гурту «Я жывы, пакуль я веру ў цуд», паведамляе ТАСС.

Помнік Гаршэневу ўсталявалі непадалёк ад аднаго з гандлёвых цэнтраў Варонежа. Пасля ўрачыстага адкрыцця, на якім прысутнічала маці артыста, адбыўся канцэрт для фанатаў гурту.

Сродкі на ўзвядзенне помніка музыку сабралі ягоныя прыхільнікі. Частка сродкаў арганізатары атрымалі праз электронныя кашалькі ад фанатаў, іншую частку склалі зборы ад дабрачынных канцэртаў з удзелам варонежскіх груп, якія выконваюць кавер-версіі песень «Караля і Шута». За год ім атрымалася набраць 170 тысяч рублёў.

Нагадаем, Міхаіл Гаршэнёў памёр 19 ліпеня 2013 года ва ўзросце 39 гадоў. Прычынай смерці стала таксічная кардыяміяпатыя, выкліканая доўгім ужываннем алкаголю і наркотыкаў. У студзені 2014 група «Кароль і шут» спыніла сваё існаванне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках