1 траўня 2024, Серада, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выбарах у Малдове лідуюць праеўрапейскія сілы

4
На выбарах у Малдове лідуюць праеўрапейскія сілы

Праеўрапейская кааліцыя разлічвае заняць 58 са 101 месца ў парламенце краіны.

Пра гэта заявіў ганаровы старшыня Дэмакратычнай партыі Малдовы Дзмітрый Д’якаў, піша «Інтэрфакс».

Паводле апошніх звестак, падлічана 83,7 адсотка галасоў. Сацыялістычная партыя працягвае ўтрымліваць лідэрства - яна набрала 21,63 адсотка, за ёй ідзе Ліберальна-Дэмакратычная партыя з 19,19 адсотка. Камуністычная партыя набрала 17,94 адсотка, Дэмакратычная партыя - 15,90 адсотка, Ліберальная партыя - 9,25 адсотка. Астатнія партыі не пераадолелі 6-адсоткавы бар'ер.

Парламенту трэба будзе вызначыць будучы курс краіны. Кіруючая праеўрапейская кааліцыя спадзяецца паводле вынікаў выбараў прадоўжыць збліжэнне з Еўразвязам. Прарасейская апазіцыя выступае за дэнансацыі пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ і ўступленне ў Мытны саюз на чале з Расеяй.

Напярэдадні выбараў стала вядома, што ўзброеныя экстрэмісты рыхтавалі пераварот у краіне. Праваахоўныя органы Малдовы прадставілі новыя дэталі ператрусаў, праведзеных у хатах затрыманых чальцоў экстрэмісцкай арганізацыі «Антыфа». Акрамя зброі, мабільных тэлефонаў і буйных грашовых сум, у кватэрах былі знойдзеныя таксама дэталёвыя планы дзяржаўных устаноў Малдовы. Некалькімі днямі раней у Кішынёве, Бельцах, Сараках і іншых гарадах Малдовы былі затрыманыя 15 сяброў арганізацыі. Усе яны падазраюцца ў намеры арганізаваць масавыя беспарадкі.

За некалькі дзён да правядзення галасавання з выбараў была знятая прарасейская партыя, а яе лідэр збег у Маскву. Забарона на ўдзел «Патрыі» ў выбарах з'явілася пасля абвінавачванняў, што гэтая палітычная сіла, за якой стаіць Расея, пасля выбараў будзе спрабаваць дэстабілізаваць сітуацыю ў Малдове.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках