1 траўня 2024, Серада, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь страціць $100 мільёнаў праз санкцыі Рассельгаснагляду

27
Беларусь страціць $100 мільёнаў праз санкцыі Рассельгаснагляду

Забарона на ўвоз у Расею прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў ударыць па даходах краіны.

Беларусі пагражае страта блізу $100 мільёнаў. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТВ паведаміў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч, паведамляе БелТА.

У канцы лістапада Рассельгаснагляд часова забараніў увоз у Расею прадукцыі больш чым 15 беларускіх прадпрыемстваў. «Недаатрымаем з экспарту, калі далей будзе так развівацца сітуацыя і не адкрыюцца нашы прадпрыемствы, блізу $100 млн», - адзначыў Леанід Марыніч.

Начальнік галоўнага ўпраўлення замежнаэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў ў каментарах беларускіх тэлеканалаў зняпраўдзіў сцвярджэнне, што Беларусь рэзка нарасціла аб'ёмы паставак харчавання з імпартнай сыравіны, закупленай ў краінах, на якія распаўсюджваюцца расейскія санкцыі. Ён растлумачыў сітуацыю на прыкладзе малочнай прадукцыі. «Завоз ўсяго толькі 2,5% - 3% ад агульнага аб'ёму вытворчасці малака ў Беларусі. Гэта кропля ў моры, - сказаў начальнік упраўлення. - Мы куплялі імпартную сыравіну, перапрацоўвалі ў асноўным у сыры. І гэтая прадукцыя як паступала на беларускі рынак, так і ішла на экспарт у Расею і Казахстан». Характэрна, што раней бакі дамовіліся, што Беларусь мае права пастаўляць у Расею прадукцыю, атрыманую ў выніку перапрацоўкі імпартнай сыравіны.

Аляксей Багданаў падкрэсліў, што сёння аб'ём паставак не перавышае ўзровень мінулага года. І гэта нягледзячы на іх павелічэнне, пра які дамовіліся бакі. Так, квота малочнай прадукцыі для Беларусі на гэты год склала 3 млн 100 тыс т. За студзень-кастрычнік пастаўлена 87% ад заяўленага аб'ёму. Мясной прадукцыі Беларусь прадала 79% ад квоты, рыбы - 91%. «Мы не канкуруем з расейскімі вытворцамі канчатковага прадукту, таму што мы замяняем той тавар, які знік з паліц расейскіх магазінаў і яго не хапае», - адзначыў прадстаўнік Мінсельгасхарча.

Расейскі бок канстатаваў працяг транзіту расліннай прадукцыі з тэрыторыі Беларусі ў Казахстан, нягледзячы на дазвол такога перамяшчэння выключна праз пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу Расеі. Беларускі бок настойвае, што не валодае паўнамоцтвамі не дапускаць транзіт еўрапейскай расліннай прадукцыі ў Казахстан праз тэрыторыю РФ. Прадстаўнікі расейскай дэлегацыі папрасілі да 1 снежня 2014 года падаць афіцыйную пазіцыю Менска ў спрэчным пытанні.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках