1 траўня 2024, Серада, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты на газ і электрычнасць выраслі

16
Кошты на газ і электрычнасць выраслі

Урад праіндэксаваў кошты на газ, электрычнасць і цеплавую энэргію, што субсідуюцца для насельніцтва.

З 1 снежня яны выраслі на 5,8%, піша «Штодзённік».

Кошты на газ, электрычнасць і цеплавую энэргію праіндэксаваныя ў адпаведнасці з Указам Лукшаенко №550 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання тарыфаў (коштаў) на жыллёва-камунальныя паслугі і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя ўказы, якія былі прынятыя 5 снежня 2013.

Згодна з дакументам, якія субсідуюцца дзяржавай тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі павышаюцца згодна з агульнай дзяржаўнай стратэгіяй павелічэння долі насельніцтва ў аплаце за спажываныя энэргарэсурсы. У канчатковым выніку прэзідэнт збіраецца цалкам сысці ад субсідавання і прымусіць плаціць насельніцтву поўныя кошты. Аднак, каб гэта не стала для людзей шокам, кошты штогод павышаюцца не больш чым на 5 даляраў у эквіваленце.

Так для тых жыхароў краіны, якія маюць індывідуальныя прыборы ацяплення кошт за адзін кубаметр прыроднага газу складзе з 1 снежня 615,9 рублёў у ацяпляльны перыяд і 2254,7 рублёў - у летні перыяд.

Для грамадзян, якія падлучаныя да цэнтральнага ацяплення і маюць лічыльнік, кошт за газ таксама складзе 2254,7 рублёў за кубаметр. Для тых, хто яшчэ не ўсталяваў лічыльнікі, кошт ўстаноўлены ў залежнасці ад колькасці жыльцоў, метражу жылой плошчы, а таксама ад наяўнасці газавых ацяпляльных прыбораў. Самы высокі кошт ў 51 тысячу рублёў з аднаго жыхара ўстаноўлены для тых, хто мае газавую пліту і індывідуальны газавы воданагравальнік, пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння.

Кошт на электрычную энэргію з 1 снежня склаў: для дамоў з электрычнымі плітамі 736,3 рублёў за 1 кВт ч, а для іншых - 866,3 рублёў за 2 кВт ч. Нагадаем таксама, што цяпер кошты на электраэнергію дыферэнцыююцца у залежнасці ад часу спажывання. А таксама ў залежнасць ад аб'ёмаў і іншых фактараў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках