1 траўня 2024, Серада, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аршанец збіў прадаўца за чатыры пачкі марожанага

8
Аршанец збіў прадаўца за чатыры пачкі марожанага

У Воршы вынесены прысуд у незвычайнай крымінальнай справе.

Добрапрыстойны трыццацігадовы аўтаслесар, які разам з жонкай выхоўвае маленькае дзіця, прызнаны вінаватым у разбоі, піша «Савецкая Беларусь».

Праўда, пакаранне маладому бацьку прызначылі мяккае, з улікам таго, што падсудны выплаціў пацярпелай салідную суму маральнай шкоды - блізу 20 мільёнаў рублёў, і яна адмовілася ад прэтэнзій. Хоць паводле інкрымінаванаму артыкулу мужчына мог трапіць за краты на 10 гадоў.

А ўсё пачалося, удакладняе памочнік пракурора Аршанскага раёна Дыяна Рыбакова, з прыёму гасцей. Пасля ладнай дозы выпітага жонка паслала мужа за марозівам для дзяцей. У бліжэйшай краме ён узяў чатыры пачкі пламбіру і столькі ж тварожных сыркоў. Заштурхаў ўсё гэта за пазуху і, выходзячы праз касу, палічыў за лепшае не разлічвацца.

Прадаўцы абурыліся і запатрабавалі аддаць грошы. Мужчына заўпарціўся. Супрацоўнікі зачынілі краму знутры і паклікалі адміністратара.

«Абражаны» пакупнік стаў адбівацца ад назойлівага персаналу. Спачатку адшпурнуў даму-адміністратара да сцяны, потым ударыў кулаком. З закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, страсеннем мозгу і сінякамі працаўніца крамы была вымушаная пасля звярнуцца ў бальніцу. А самога буяна ўціхамірыў нарад міліцыі.

Праўда, ацверазелы парушальнік парадку так і не змог успомніць, як і навошта прыйшоў у краму. Дэсерт коштам крыху больш за 30 тысяч рублёў абышоўся яму ў сур'ёзны артыкул Крымінальнага кодэкса і два гады папраўчых работ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках