1 траўня 2024, Серада, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы змогуць ездзіць у Еўропу без віз з восені 2015

16
Украінцы змогуць ездзіць у Еўропу без віз з восені 2015

Грамадзяне Украіны змогуць ездзіць у краіны Еўразвязу без атрымання віз па біяметрычных пашпартах ужо пачынаючы з верасня-кастрычніка 2015 года.

Пра гэта ў эфіры «Подробностей недели» заявіла намесніца міністра замежных спраў Украіны Алена Зеркаль.

«Мы настроеныя на тое, каб у траўні выйсці на пастанову ЕЗ аб надаванні Украіне бязвізавага статусу, а ў верасні-кастрычніку - каб украінцы змаглі падарожнічаць з біяметрычнымі пашпартамі і без неабходнасці атрымліваць візы», - паведаміла намесніца кіраўніка МЗС.

Са слоў Зеркаль, шмат у чым пастанова Еўропы ў гэтым пытанні будзе залежаць ад палітыкі Украіны.

«Першае патрабаванне - гэта біяметрычныя пашпарты, гэта запланавана на студзень месяц. Сумеснымі намаганнямі мы зможам дамагчыся поспехаў. Шмат што залежыць ад органаў, якія працуюць унутры Украіны», - падкрэсліла дыпламатка.

Выдачу дакументаў новага ўзору - біяметрычных пашпартоў - ва Украіне плануюць пачаць з 1 студзеня 2015 года.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках