1 траўня 2024, Серада, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дальнабойнік-спявак з Украіны распавёў, што яго натхняе (Відэа)

7

Таямнічы кіроўца-дальнабойнік, які перапявае расейскія агіткі, даслоўна за паўгода стаў зоркай інтэрнэту.

Журналісты ТСН даведаліся, што оперны барытон і пачуццё гумару належаць жыхару Чыкага Вадзіму Дубоўскаму, які на сваёй машыне аб'ездзіў усю Амерыку, акрамя Аляскі і Гаваяў.

Ён распавёў, што лягчэй за ўсё яму пішацца ў Агаё і Аёве. Муза, са слоў Вадзіма, прыходзіць да яго адразу, як ён прачытае навіны з Украіны і Расеі, тады і знаходзяцца патрэбныя словы. Яго фірмовы знак - вядомыя з савецкага дзяцінства мелодыі.

Галоўны рэдактар песень Дубоўскага - ягоная жонка Вікторыя, а галоўны рэцэнзент - мама. Яна жыве побач, у амерыканскай кватэры з ручнікамі і абразамі, гаворыць на ўкраінскім і на рускай, і не чырванее ад трохі дваровай лексікі песень сына: маўляў, калі гаворка ідзе пра стаўленне да пуцінскага рэжыму, з песні слоў не выкінеш.

Дубоўскі нарадзіўся на Данбасе. Там дагэтуль жыве значная частка ягонай сям'і. Яны не з'ехалі з Данецка, падчас абстрэлаў хаваюць дзяцей у ванных і застаюцца патрыётамі Украіны.

На самай справе, дальнабойнік мае вышэйшую кансерваторская адукацыю, але сваёй цяперашняй працы не саромеецца, таму што перакананы, што быць працаздольным і беспрацоўным - большы сорам.

Зрэшты, першую прафесію Дубоўскі не забывае і на выходных з задавальненне спявае ў царкоўным хоры, цешачы прыхаджан оперным барытонам.

Кіроўца-антыпуцініст рэгулярна атрымлівае ў свой адрас пагрозы з Масквы, Цюмені і Луганска, але гэта яго не палохае і ён працягвае выкладаць у сусветную сетку новыя напрацоўкі, бо ўважае, што смех над ворагам не менш патрэбная зброя, чым гарматы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках