1 траўня 2024, Серада, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перайшла да дыверсійнай вайны. Вынікі тыдня ў зоне АТА

8

Абстрэлы цягам ўсяго дня, дыверсіі ў тыле, правакацыя панікі і падрыў аўтарытэту уладаў. Расея выбрала зімовую тактыку вайны супраць Украіны.

Назіральнікі АБСЕ зафіксавалі, што з 20 да 26 лістапада мяжу Украіны з боку Расеі парушылі 590 «людзей у вайсковай форме». Суразмоўцы ЛІГАБізнесІнформ у сілавых ведамствах кажуць, што Расея працягвае назапашваць сілы ў акупаванай частцы Данбаса і вядзе абстрэлы па ўсёй лініі судакранання. Аднак, бліжэйшыя тыдні поўнамаштабнага наступу не прадбачаць: «Цяпер Расея выкарыстоўвае дыверсійную тактыку - укараняе свае групы, а калі тыя трапляюцца, абменьваюць на нашых палонных».

Карта пазіцыйных вайсковых дзеянняў

Вайскоўцы вызначаюць пяць ключавых кірункаў агнявых удараў баевікоў і расейскіх войскаў - Бахмутка, Першамайск, Дэбальцэва, Данецк і поўнач Марыўпаля (на карце справа-налева). Ва ўсіх пяці напрамках тэрарысты і расейскае войска вядуць стральбу практычна цягам усяго дня.

Акрамя таго, прадстаўнікі АБСЕ зафіксавалі перамяшчэнне дадатковых сіл артылерыі акупантаў у бок Данецка. Афіцыйныя ўлады Украіны не выключаюць, што Расея прадаўжае выкарыстоўваць артылерыю для абстрэлу грамадзянскага насельніцтва. Украінскім вайскоўцам рэгулярна даводзіцца весці агонь у адказ, каб абараніць мірнае насельніцтва ад абстрэлаў тэрарыстаў. Паводле звестак цэнтра Інфармацыйны супраціў, агульная колькасць абстрэлаў расейска-тэрарыстычнымі войскамі з пачатку так званага «перамір'я» перавысіла 3580 раз.

«Сталыя атакі ўкраінскіх сіл чаргуюцца з рэгулярнымі спробамі ўкараніць дыверсійныя групы ў тыл украінскіх войскаў», - кажуць у Радзе Бяспекі Украіны.

Дыверсійная вайна

Асноўны ўпор у зімовы перыяд агрэсар зрабіў на дыверсіі. Дыверсійна-выведвальныя групы баевікоў (ДРГ) фармуюцца ў Данбасе, пасля чаго праходзяць трэніроўку ў Расеі і пад выглядам перасяленцаў выязджаюць у іншыя вобласці Украіны. Мэта гэтых дзеянняў - расхістаць Украіну знутры з дапамогай тэрактаў, стварэння панікі, масавай незадаволенасці і запалохвання, кажуць у СБУ. Акрамя таго, разам з ДРГ працуюць мясцовыя завербаваныя агенты.

Адна з апошніх акцый расейскай агентуры - новая спроба згону ўкраінскага вайсковага самалёта. Падазраваныя былі вылічаныя ўкраінскай контрвыведкай і ўзяты пад варту. Завербаваныя ГРУ РФ дыверсанты прапаноўвалі украінскім лётчыкам $300 тысяч і расейскае грамадзянства. «Двое мужчын схілялі лётчыка авіяцыйнай брыгады ВСУ да ўгону самалёта СУ-25 з аэрадрома «Кульбакіно» у акупаваны Крым», - паведамілі ў СБУ.

Ва ўкраінскай спецслужбе кажуць, што адна з ключавых мэтаў расейскіх агентаў - дэстабілізацыя сітуацыі ў Харкаве. На выходных супрацоўнікі СБУ выкрылі і затрымалі двух дыверсантаў - былога і дзеючага міліцыянтаў, якія планавалі тэракт у аддзяленні міліцыі ў цэнтры горада. Раней у Харкаве тэрарысты ўчынілі некалькі выбухаў, якія могуць быць звязаныя з дзейнасцю гэтай групы. Агулам цягам апошніх месяцаў расейскія групы наладзілі цэлы шэраг тэрактаў у розных частках Украіны - Харкаве, Палтаве, Мікалаеве і іншых гарадах.

Геаграфія дыверсій выглядае так. Полтава: выбух на газаправодзе; затрыманыя некалькі груп тэрарыстаў; Харкаў: выбух у будынку камісарыята; выбух каля вайсковага шпіталя; выбух цыстэрнаў з палівам; затрыманыя некалькі груп тэрарыстаў; Нікалаеў: некалькі спробаў згону вайсковых самалётаў; затрыманыя некалькі груп тэрарыстаў. Адэса: падрыў чыгуначных шляхоў; затрыманыя некалькі груп тэрарыстаў. Херсон: дыверсія на Паўночна-Крымскім канале; затрыманыя некалькі груп тэрарыстаў. Марыўпаль: некалькі няўдалых спробаў дыверсій, некалькі затрыманых расейскіх ДРГ. Запарож’е: падрыў чыгуначнага моста; затрыманыя некалькі груп тэрарыстаў. Крывы Рог: дыверсанты на складзе падпалілі два танкі. Днепрапетроўск: затрыманыя некалькі груп дыверсантаў, якія планавалі тэракты. Мелітопаль: некалькі няўдалых спробаў дыверсій, некалькі затрыманых расейскіх ДРГ.

Яшчэ адзін метад дыверсійнага войска супраць Украіны - інфармацыйныя «бомбы» з мэтай знішчэння і без таго слабай рэпутацыі ўкраінскай улады. Гэта даволі небяспечная тактыка, улічваючы ўзровень украінскіх палітыкаў, памылкі ў арганізацыі абароны, зацягванне з рэформамі і адсутнасць поспехаў у барацьбе з карупцыяй.

На днях у YouTube з'явіліся відэазапісы, дзе адзін з лідэраў баявікоў, расейскі дыверсант Ігар Безлер заяўляе аб сваіх су..

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках