1 траўня 2024, Серада, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РНБА: Да мяжы Украіны рухаецца вайсковая тэхніка, у Таганрозе прызямліліся баявыя самалёты

14
РНБА: Да мяжы Украіны рухаецца вайсковая тэхніка, у Таганрозе прызямліліся баявыя самалёты

На аўтадарогах Растоўскай вобласці РФ назіраецца рост актыўнасці руху расейскай вайсковай тэхнікі ў бок Украіны.

Як паведамляе карэспандэнт УНІАН, пра гэта паведаміў спікер Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка на брыфінгу ў Кіеве.

«На аўтадарогах Растоўскай вобласці РФ назіраецца рост актыўнасці руху расейскай вайсковай тэхнікі без апазнавальных знакаў у кірунку ўкраінскай мяжы», - адзначыў ён.

Акрамя таго, са слоў Лысенкі, назіраецца перакідка войскаў вайскова-транспартнымі самалётамі ў Таганрог Растоўскай вобласці.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках