1 траўня 2024, Серада, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страчаную 90 гадоў таму карціну знайшлі ў фільме

3
Страчаную 90 гадоў таму карціну знайшлі ў фільме

Мастацтвазнаўца з Будапешта знайшоў зніклую карціну 1920-х гадоў падчас прагляду дзіцячага фільма.

Супрацоўнік Нацыянальнай галерэі ў Будапешце, мастацтвазнаўца Гергелі Баркі з дачкой глядзелі фільм «Сцюарт Літл», зняты ў 1999 годзе. У адной са сцэн ён заўважыў палатно вугорскага мастака-авангардыста Роберта Берэні пад назвай «Спячая жанчына з чорнай вазай», піша Lenta.ru.

«Карціна з'яўлялася ў кадры некалькі разоў, так што ў мяне была магчымасць пераканацца, што я не сходжу з розуму», - пракаментаваў знаходку Баркі.

Ён звязаўся з кінакампаніямі Sony Pictures і Columbia Pictures, вытворцамі карціны. Некалькі гадоў было выдаткавана на тое, каб выйсці на мастачку-дэкаратара «Сцюарта Літл». Аказалася, што карціну яна купіла за 500 даляраў у краме антыкварыяту ў Каліфорніі непасрэдна для здымак.

Не да канца разумеючы каштоўнасць сваёй знаходкі, дэкаратар вярнула карціну ў Вугоршчыну, і 13 снежня працу плануюць прадаць на аўкцыёне ў Будапешце. Пачатковы кошт лота складае 110 тысяч даляраў.

Мастак Роберт Берэні спрыяў распаўсюджванню ў Вугоршчыне ідэй кубізму і экспрэсіянізму. Яго працы высока цаніліся спецыялістамі і публікай. У Берэні было нямала вядомых прыхільніц сярод прыгожага полу: у 1920 году ў Берліне мастак заляцаўся да Марлен Дзітрых, таксама яму прыпісваюць раман з авантурысткай, якая выдавала сябе за вялікую князёўну Анастасію - дачку апошняга расейскага імператара Мікалая II.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках