1 траўня 2024, Серада, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Недарэчны

20
Уладзімір Недарэчны

Не трэба пераацэньваць годнасці Пуціна і прыпісваць яму перамогі, якія ён не атрымліваў.

Аб гэтым піша Le Huffington Post (пераклад - Инопресса.ру).

Расеяй кіравалі Іван Жахлівы і Пётр Вялікі - цяпер ёю кіруе Уладзімір Недарэчны? Інтрыгі Уладзіміра Пуціна аб’ядноўваюць грамадскае меркаванне, але рэальнасць не такая пышная, гаворыцца ў артыкуле. Паглядзець хаця б на гэтыя фота з аголеным торсам у брызентавых штанах на паляванні або на рыбалцы. Захад быў збянтэжаны, але яму трэба было б адкрыта засмяяцца. Гэта смешна. Або трагічна: Мусаліні таксама фатаграфаваўся з аголеным торсам на фоне жняяркі, піша аўтар артыкула, адвакат у адным з парыжскіх бюро.

«Потым надышла чарга Украіны. Гэта была высокая стаўка, гаворка ішла аб вялікай краіне, якая знаходзілася ў сферы ўплыву Масквы. Але вось няўдача: Украіна перайшла на бок Захаду, падпісаўшы пагадненне з ЕЗ. Што тычыцца сепаратыстаў Данбаса, то на Данбасе захраслі ўсё, уключаючы Расею. Ён стаў язвай, якая інфікуе яе ролю на міжнароднай арэне», - мяркуе аўтар артыкула.

Насуперак таму, што безупынна паўтараюць каментатары, вынік кампаній Расеі нельга назваць бліскучым для Крамля: у пасіве звужэнне яе зоны ўплыву са стратай Украіны, страта рэпутацыі прававой дзяржавы і, нарэшце, эканамічная катастрофа як следства фінансавых санкцый Захаду і адтоку капіталаў (паводле ацэнак, дзясяткі мільярдаў даляраў). Што ж тычыцца ў адказ эмбарга Пуціна на сельгаспрадукцыю з ЕЗ, то ён пакараў сваё насельніцтва, пазбавіўшы яго гэтых тавараў. Ён мае намер павярнуцца да Кітаю, але Пуціну варта нагадаць: праваслаўная Расея бліжэй па менталітэту да Еўропы; Кітай хоча гандляваць з багатымі партнёрамі, а не з беднякамі, а яго перанаселенасць можа прывесці да таго, што Кітай запатрабуе «Lebensraum» - жыццёвую прастору на поўнач ад Амура, адзначае аўтар артыкула.

Далей Дамінік Іншоспэ прыводзіць статыстычныя звесткі ў доказ таго, што Расею баяцца не варта (колькасць насельніцтва Расеі ў параўнанні з колькасцю насельніцтва Еўропы, ЗША, Канады, Аўстраліі, Новай Зеландыі, а цяпер і Украіны, паказчыкі ВУП). Гаворачы аб расейскім войску і флоце, аўтар артыкула падкрэслівае, што яны прайгралі ўсе войны пасля 1945 году, што расейскі флот апошні раз удзельнічаў у буйной бітве ў 1905 годзе. Сёння ВМФ валодае толькі адным авіяносцам водазмяшчэннем 46 тысяч тон, здольным несці на борце 30 самалётаў, тады як у ЗША 13 авіяносцаў, з якіх 9 - ядзерныя, усе яны здольныя несці да 100 самалётаў. Да гэтага варта дадаць 12 верталётаносцаў. «А расейцы купляюць нашы караблі «Mistral», - гаворыцца ў артыкуле.

Расейскае войска пераўзбройваецца. Удачы! Паводле звестак StockholmInternational Peace ResearchInstitute, вайсковыя бюджэты ў 2014 годзе ацэньваліся наступным чынам: Расея - 87,7 млрд даляраў, Францыя - 61,2 і Нямеччына - 48,8. Такім чынам, сумарна выдаткі пары Францыя - Нямеччына пераўзыходзілі расейскія. Ды і па колькасці насельніцтва параўнанне не на карысць Расеі. А калі да гэтага дадаць вайсковы бюджэт ЗША з яго 640 млрд даляраў і насельніцтва ў 316 млн? Калі б не праславутая ядзерная зброя, Расею можна было б уважаць за папяровага тыгра, робіць выснову аўтар артыкула.

У існуючых умовах паводзіны Уладзіміра Пуціна, які прагне ўзнавіць вялікую імперыю, здаюцца смешнымі і не страшнымі. Так, нельга недаацэньваць суперніка, але пры гэтым нельга пераацэньваць магчымасці Уладзіміра Недарэчнага, прыпісваць яму здольнасці, якімі ён не валодае, і перамогі, якія ён не атрымлівае, рэзюмуе аўтар артыкула.

Фота: AP

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках