1 траўня 2024, Серада, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пётр Парашэнка: Украіна павінна быць сярод прыярытэтаў Еўрарады

5
Пётр Парашэнка: Украіна павінна быць сярод прыярытэтаў Еўрарады

Пётр Парашэнка накіраваў віншаванне Дональду Туску з уступленнем на пасаду кіраўніка Еўрапейскай Рады.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта Украіны.

Пётр Парашэнка выказаў надзею, што пытанне абароны суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, падтрымка краіны на шляху еўрапейскай інтэграцыі і рэформаў, прадугледжаных Пагадненнем аб асацыяцыі, будуць знаходзіцца сярод галоўных прыярытэтаў дзейнасці прэзідэнта Еўрапейскай Рады Дональда Туска.

«Ад імя Украінскага народа жадаю Вам невычэрпнага натхнення і перамог у Вашых будучых намаганнях, накіраваных на далейшую кансалідацыю Еўрапейскага Звяза, умацаванне яго міжнароднай ролі і дасягненне міру, бяспекі і росквіту на еўрапейскім кантыненце», - гаворыцца ў віншаванні.

Улічваючы складаную сітуацыю ў сферы агульнаеўрапейскай бяспекі, звязаную з адкрытым парушэннем асноватворных нормаў міжнароднага права супраць Украіны, мэтанакіраванымі замежнымі дзеяннямі на падрыў яе бяспекі і адзінства, Пётр Парашэнка спадзяецца, што першы Саміт ЕЗ пад старшынствам Дональда Туска 18-19 снежня 2014 стане дзейснай пляцоўкай для аб'ектыўнай ацэнкі сітуацыі ва Украіне, выпрацоўкі еўрапейскімі лідарамі кансалідаваных крокаў у падтрымку Украіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках