1 траўня 2024, Серада, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтрабанк Расеі чакае далейшага падзення коштаў на нафту

3
Цэнтрабанк Расеі чакае далейшага падзення коштаў на нафту

Зніжэнне коштаў на нафту будзе доўгім.

Пра гэта паведаміла першая намесніца старшыні Банка Расеі Ксенія Юдаева на нарадзе з віцэ-губернатарамі ў пытаннях унутранай палітыкі і сацыяльнай сферы.

Сярэдні кошт на нафту маркі Urals у студзені-лістападзе 2014 знізіўся ў параўнанні з тым жа перыядам мінулага года на 6,3%, да 100,91 даляра за барэль, паведаміў ТАСС вядучы экспэрт дэпартамента падатковай і мытна-тарыфнай палітыкі Мінфіна РФ Аляксандр Саковіч. У студзені-лістападзе 2013 ён складаў 107,71 даляра за барэль, піша NEWSru.com.

У лістападзе 2014 у параўнанні з тым перыядам мінулага года кошт на нафту абрынуўся на 27%, паводле вынікаў месяца ён склаўся ў памеры 78,33 даляра за барэль (у лістападзе 2013. - 107,32 даляра за барэль).

Бюджэт РФ на 2014 год сфарміраваны зыходзячы з сярэднегадовага кошту на нафту ў 93 даляры за барэль. Цяперашні прагноз МЭР РФ на 2014 год - 104 даляры за барэль. «Дэфіцыту валютнай ліквіднасці цяпер на рынку няма», - заявіла таксама Юдаева.

Інфляцыя ў краіне паводле вынікаў года перавысіць 9%, але пік яе росту яшчэ не пройдзены, сказала яна. Паводле ацэнак Юдаевай, у першым квартале інфляцыя можа наблізіцца да 10%. Паводле апошніх звестак, інфляцыя ў Расеі цяпер складае прыкладна 8,9%. Што да прадуктовых тавараў, яна яшчэ вышэй - прыкладна 12%.

Юдаева падкрэсліла, што паслабленне рубля да даляра адбылося ў сярэднім на 40%, а да еўра - прыкладна на 20-30%. «Гэта не азначае, што інфляцыя падскочыць на такую ж велічыню, бо адбываецца пераключэнне попыту з імпартных на айчынныя тавары, цэны на якія растуць істотна павольней», - патлумачыла прадстаўніца Цэнтрабанка.

Пры зніжэнні цаны на нафту да 65 даляраў за барэль сам даляр вырасце да 55 рублёў, мяркуюць аналітыкі Sberbank Investment Research. На іх думку, ЦБ зробіць інтэрвенцыі, калі працягнецца рэзкі рост курсу даляра і з'явіцца вялікі попыт на валюту з боку насельніцтва.

Згодна з бюджэтным правілам зніжэнне коштаў на нафту ніжэй разліковых для бюджэту (100 даляраў на 2015 год) азначае прыняцце ўрадам адразу двух пастаноў - замяшчэнне часткі выпадаючых даходаў з Рэзервовага фонду, але не больш за 1% ВУП, і скарачэнне выдаткаў.

«Пры праходжанні бюджэту праз Дзярждуму ў ведамства паступіла каманда не скардзіцца на нізкі ўзровень выдаткаў. Усім было сказана, што бюджэт будзе перагледжаны ў вельмі кароткія тэрміны», - кажа крыніца РБК ва ўрадзе РФ.

На мінулым тыдні кіраўнік Мінфіна Антон Сілуанаў паведаміў аб неабходнасці прыцягнуць з Рэзервовага фонду да 500 рублёў на замяшчэнне выпадаючых даходаў. Астатнюю суму прыйдзецца атрымаць за кошт змяншэння расходнай часткі. Яна рыхтуецца ўрадавай камісіяй у аптымізацыі бюджэтных расходаў пад кіраўніцтвам першага віцэ-прэм'ера Ігара Шувалава.

Агульная сума выпадаючых выдаткаў пры захаванні цэн на нафту на працягу 2015 на ўзроўні каля 70 даляраў за барэль перавысіць 1,5 трлн, кажуць апытаныя выданнем экспэрты. Аналітык «ВТБ Капіталу» Уладзімір Колычаў называе лічбу ў 1,5 трлн. Галоўны эканаміст БКС Уладзімір Ціхаміраў называе суму ў 2,1 трлн, але яе трэба скарэктаваць на фактар паслаблення рубля, або на 20%. Яго прагноз – 1,69 трлн рублёў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках