1 траўня 2024, Серада, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Краўчук: Расея разваліцца, калі не спыніцца

7
Леанід Краўчук: Расея разваліцца, калі не спыніцца

Расею чакаюць вельмі вялікія праблемы, паколькі ўжо цяпер там адбываюцца вельмі складаныя падзеі.

Пра гэта заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Кіеве першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук, паведамляе УНІАН.

«Калі Расея не спыніцца і пачне адкрытую ваенную агрэсію супраць Украіны, то Расея разваліцца. У выніку вайны адбудзецца развал Расеі. Але ў кожным выпадку Расею чакаюць вельмі вялікія праблемы, паколькі ўжо цяпер там жыве больш не расейцаў, чым расейцаў, і падзеі, якія там адбываюцца, вельмі складаныя», - сказаў ён.

У той жа час Леанід Краўчук дадаў, што цяпер украінскай уладзе неабходна больш думаць пра тое, каб не развалілася дзяржава.

«Нам трэба рабіць сваю і патрабаваць ад дзяржаў-гарантаў канкрэтных дзеянняў. Вярхоўная Рада павінна гэтае пытанне абмеркаваць ужо цяпер. Звярнуцца да дзяржаў-гарантаў, якія абяцалі і падманулі Украіну. Асабіста я адчуваю сябе падманутым, бо нам у свой час абяцалі, на нас ціснулі, каб мы адмовіліся ад ядзернай зброі, нам афіцыйна пагражалі эканамічнай ізаляцыяй і ЗША, і Захад. А цяпер робяць выгляд, што нічога не здарылася. Калі так будзе і ў далейшым, то ніхто больш не будзе давяраць міжнародным дакументам і ніхто іх не будзе выконваць», - адзначыў Краўчук.

Нагадаем, у 1994 годзе Украіна падпісала Будапешцкі мемарандум, згодна з якім Расея, ЗША і Вялікая Брытанія пагадзіліся гарантаваць яе суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць у абмен на адмову ад ядзернай зброі. На той час Украіна мела трэці што да магутнасці арсенал ядзернай зброі ў свеце. Расея ў сакавіку 2014 года пасля ўвядзення войскаў анэксавала ўкраінскі Крым і пачала дэстабілізаваць абстаноўку на Данбасе.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках