1 траўня 2024, Серада, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Героі мультфільма «Ледніковы перыяд» едуць у Менск

6

Беларусь - першая краіна ў СНД, якая ўбачыць галандскае шоў «Ледніковы перыяд Live».

Яно створана кампаніямі 20th Century Fox і Stage Entertainment Touring Productions паводле матываў серыі аднайменных мультфільмаў. Прадстаўленні пройдуць 5 і 6 снежня ў СК «Менск-Арэна» ў рамках сусветнага турнэ, піша БелаПАН.

Гледачы ўбачаць любімых герояў і абсалютна новую гісторыю прыгод. Паводле сюжэту праз высыханне лугоў Сід, Крэш і Эдзі адпраўляюцца ў забаронены край у пошуках лепшага жыцця. Аднак іх планам мае намер перашкодзіць снежная птушка Цень са сваімі слугамі, якія выкрадаюць дваіх апосумаў і маманцяня Персік. На дапамогу сябрам прыходзяць бясстрашныя героі Мэні, Дыега, Сід і ласка Бак. Наперадзе іх чакае незабыўнае падарожжа, поўнае небяспек і прыгод, вясёлых жартаў і захапляльных момантаў.

Унікальныя дэкарацыі і сапраўды гіганцкія касцюмы герояў узнаўляюць надзвычайны анімацыйны свет «Ледніковага перыяду», а відэаэфекты дапаўняюць казачныя дэкарацыі і ствараюць розныя ілюзіі. У час прадстаўлення з'яўляюцца скалы, пячоры, айсбергі, заліўныя лугі і лясныя гаі. Памер касцюма маманта складае больш за 3,5 метра ў вышыню, а размах крылаў снежнай птушкі Цень, якая ляціць над арэнай, дасягае без малога 4 метраў.

Дзецям да 7 гадоў уваход бясплатны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках