1 траўня 2024, Серада, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Омскі «Авангард» падпісаў форварда беларускай зборнай Арцёма Волкава

Омскі «Авангард» падпісаў форварда беларускай зборнай Арцёма Волкава

29-гадовы форвард нацыянальнай зборнай Беларусі ў хакеі Арцём Волкаў перайшоў з менскага «Юнацтва» ў омскі «Авангард».

За гэты клуб КХЛ Волкаў будзе гуляць да канца сезона, піша БелаПАН.

Неабходнасць у цэнтрфорвардах ў «Авангарда» выявілася пасля таго, як выбылі са строю праз траўмы адразу два цэнтры - Іван Няпраеў і Антон Кур'янаў.

Беларускі спецыяліст Эдуард Занкавец, які ўваходзіць у трэнерскі штаб «Авангарда», адзначыў, што ў гэтым сезоне Арцём Волкаў дэманструе якасці, «неабходныя для выступлення на турнірах высокага ўзроўню».

Гэта дысцыплінаванасць, самаадданасць, імкненне выразна выконваць трэнерскую ўстаноўку, гуляць па заданні. Арцём - дасведчаны нападнік абарончага плана, які ўмее добра гуляць як у зоне абароны, так і на ўкідванні», - адзначыў Занкавец у каментары клубнаму сайту.

Арцём Волкаў ужо далучыўся да сваёй новай каманды і правёў першую трэніроўку.

З ягоных слоў, запрашэнне ад «Авангарда» стала для яго нечаканасцю, але ён успрымае гэта як «самы сапраўдны выклік».

«Гэты клуб - адзін з вядучых у КХЛ, ён заўсёды на слыху, і мне вельмі прыемна тут апынуцца. Буду старацца паказаць усе свае найлепшыя якасці, каб прынесці максімальную карысць», - сказаў Волкаў у інтэрв'ю клубнай прэс-службе.

Сезон Арцём Волкаў пачынаў у менскім «Дынама», але правёў за «зуброў» толькі адзін матч, пасля чаго вярнуўся ў менскае «Юнацтва», у складзе якога ў 25 матчах набраў 24 (10+14) ачкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках