1 траўня 2024, Серада, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы з гурту «Ролікс» едуць у Менск (Відэа)

2
Украінцы з гурту «Ролікс» едуць у Менск (Відэа)

Вядомы ўкраінскі гурт прыедзе 5 снежня для таго, каб павіншаваць з 15-годдзем сваіх калегаў з групы Sciana.

«Беларусь - зацішная і мілая краіна, у якую прыехаць заўсёды радасна», - кажа лідар каманды з Херсона Дзмітрыя Ігнатаў. Цікава, што сам ён працуе адвакатам, мае ўласную юрыдычную кантору, а ўвесь вольны час прысвячае музыцы. Ягоны гурт «Ролікс» стаў ужо брэндам альтэрнатыўнай украінскай сцэны. У іх ёсць два альбомы, дзясятак кліпаў, сольныя канцэрты па краіне і выступленні ў якасці гасцей на найбуйнейшых украінскіх фестывалях. Цяпер гурт працуе над новым альбомам. Іх новыя песні і вядомыя хіты можна будзе пачуць на святкаванні 15-годдзя гурту Sciana, з якім украінцаў звязваюць трывалыя сяброўскія пачуцці.

«Ролікс» і Sciana пазнаёміліся на фестывалі «Захід», некалькі гадоў таму мелі сумесны тур па Украіне і Беларусі і запісалі разам трэк «Беларусь-Украіна». У Менску госці выступяць з 45-хвілінным сэтам 5 снежня ў клубе «Піраты», паведамілі charter97.org арганізатары канцэрта.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках