1 траўня 2024, Серада, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гарадзенца канфіскавалі «шэрых» iPhone на паўмільярда

7
У гарадзенца канфіскавалі «шэрых» iPhone на паўмільярда

Тавар на суму амаль 590 млн. рублёў канфіскаваны.

Раніцай 29 лістапада ў Гародні падчас рэалізацыі аператыўнай інфармацыі памежнікі з прыцягненнем на стадыі рэалізацыі супрацоўнікаў абласнога ўпраўлення Камітэта дзяржкантролю затрымалі мясцовага жыхара 1985 г.н.

Як паведамляе Дзяржпагранкамітэт РБ, у ягоным аўтамабілі праваахоўнікі выявілі 49 «яблычных» смартфонаў апошняй мадэлі без дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць набыцця тавару.

Папярэдняя сума ацэнкі тавару склала амаль 590 млн рублёў. Ён канфіскаваны. У дачыненні да ўладальніка пачаты адміністрацыйны працэс.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках