1 траўня 2024, Серада, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціна ў Турцыі сустрэлі пратэстамі

11

Людзі, якія сабраліся, трымалі ў руках партрэты крымскіх татар, зніклых без вестак за час анексіі паўвострава і скандавалі "Пуцін, прэч з Крыма!".

Кіраўніцтва грамадства культуры і ўзаемадапамогі крымскіх татар у Турцыі і сябры моладзевай камісіі ў панядзелак, 1 снежня, правялі акцыю пратэсту з нагоды візіту прэзідэнта Расейскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна ў Турцыю.

На галоўнай плошчы Анкары сабралася каля 300 чалавек. Удзельнікі акцыі патрабавалі ад расейскага прэзідэнта спыніць ціск на крымскататарскі народ, паведамляе Крым.Реалии.

Многія трымалі ў руках партрэты крымскіх татар, зніклых без вестак падчас анексіі паўвострава. Пры гэтым прысутныя скандавалі "Пуцін, прэч з Крыма!".

Фота: EPA

1 снежня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прыбыў у Анкару для сустрэчы з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Эрдаганам. У Сімферопалі ў сувязі з гэтым праўладныя крымскататарскія арганізацыі правялі мітынг у падтрымку гэтай сустрэчы.

Раней у Меджліса крымскататарскага народа паведамілі, што на сустрэчы з Пуціным прэзідэнт Турцыі мае намер абмеркаваць становішча карэннага народа ў Крыме і вырашыць пытанне ўезду на паўвостраў лідарам крымскіх татар Мустафе Джамілеву і Рафату Чубараву.

25 лістапада Мустафа Джамілеў і старшыня Меджліса крымскататарскага народа Рафат Чубараў таксама правялі шэраг сустрэч з кіраўніцтвам Турцыі.

Фота: AP
Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках