1 траўня 2024, Серада, 5:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: Расея не можа выратаваць рубель

11
The Guardian: Расея не можа выратаваць рубель

Расейская валюта прадоўжыць свабоднае падзенне, пакуль таннее нафта.

Расейскі Цэнтрабанк спыніў падтрымліваць рубель вялікімі валютнымі ўліваннямі, і не дарма. Масква пакуль не можа такімі метадамі выратаваць сваю нацыянальную валюту.

Пра гэта сёння піша аглядальнік The Guardian, які нагадвае, што рубель перажывае самае вялікае падзенне з 1998 года. Расейская валюта патаннела на 40% толькі на працягу восені на фоне канфлікту Крамля супраць Захаду і Украіны, а таксама падзенне кошту на нафту, піша zn.ua.

Аўтар нагадвае, што дзве траціны заробкаў ад экспарту Расеі складае менавіта продаж энерганосьбітаў. Таму Масква пасля рашэння АПЕК губляе сур'ёзную частку сваіх фінансаў. Дэфіцыт бюджэту расце, а такім чынам гэта цісне і на нацыянальную валюту.

У гэты ж час, на думку аглядальніка, у Расеі былі прычыны адпусціць рубель у вольнае падзенне. Падтрымка з боку "Цэнтрабанка" з дапамогай валютных уліванняў была б неэфектыўнай тактыкай, паколькі такія манеўры толькі на непрацяглы час стабілізавалі б курс.

"Умяшанне, звычайна, эфектыўнае, калі на рынку станоўчая тэндэнцыя, а рубель цяпер у таксічных абставінах", - гаворыцца ў артыкуле.

У гэты ж час, падзенне рубля мае і станоўчы бок. Слабая валюта дапамагае падтрымаць рублёвы кошт запасаў нафты ў Расеі на фоне падзення цаны барэля на міжнародным рынку. У гэты ж час, рубель сапраўды ўяўляе сур'ёзную пагрозу ў двух кірунках.

Перш за ўсё, валютны знешні доўг Масквы расце. На сёння ён складае каля 200 мільярдаў даляраў. Акрамя таго, доўгае патанненне нацыянальнай валюты прымусіць расейцаў закрываць рахункі ў банках і скупляць даляры і еўра. Менавіта ў гэтым полі рост даляра б'е па расейскай эканоміцы.

У гэты ж час, на думку аглядальніка, расейскія банкі ў лепшым становішчы, чым яны былі ў 1998 годзе. А ў Крамля яшчэ ёсць валютныя запасы, каб іх у выпадку пагрозы падтрымаць. Аднак пакуль цана на нафту не стабілізуецца, расейскія банкі будуць уразлівымі. Тым часам, сёння даляр у Расеі пераваліў за 49 рублёў, еўра ўзяў планку ў 61 рубель.

Падзенне рубля ўзмацнілася ў чацвер, 27 лістапада, пасля рашэння АПЕК не зніжаць дзейныя квоты на здабычу нафты, пасля чаго Brent упаў ніжэй за 75 даляраў за барэль. Абсалютныя максімумы (48,65 рубля за даляр і 60,27 рубля) былі дасягнутыя 7 лістапада, пасля чаго рубель часткова адыграў страты (да 45 рублёў за даляр).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках