1 траўня 2024, Серада, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканцы адправілі «марсіянам» 90 тысяч радыё-паведамленняў

5
Амерыканцы адправілі «марсіянам» 90 тысяч радыё-паведамленняў

Людзі падзяліліся з «марсіянамі» сваімі фотаздымкамі, гісторыямі з жыцця і проста імёнамі.

Прадстаўнікі амерыканскай кампаніі Uwingu, якую фінансуе NASA, адправілі «марсіянам» 90 тысяч радыё-паведамленняў. Так Штаты адзначылі 50-ю гадавіну першай удалай місіі на планету, піша «Комсомольская правда».

- Гэта першы раз, калі паведамленні людзей на Зямлі былі перададзеныя на Марс з дапамогай радыё, - гаворыцца ў іх паведамленні.

Удзел у акцыі прынялі і знакамітасці. Напрыклад, акцёр і комік Сэт Грын напісаў «марсіянам», што з нецярпеннем чакае, «калі мы наведаем адзін з вашых незлічоных «Старбаксаў».

А акцёр Джордж Такеі, які праславіўся, дзякуючы серыялу «Зорны шлях», распавёў прышэльцам аб мірнай місіі карабля «Энтэрпрайз» і скончыў паведамленне традыцыйным у серыяле пасланнем «Жыві доўга і квітней». Іншыя людзі падзяліліся з «марсіянамі» сваімі фотаздымкамі, гісторыямі з жыцця і проста імёнамі.

Нядаўна астраномы выявілі на паверхні Марса дзіўны аб'ект. Калі яны пачалі больш пільна вывучаць гэтую выяву, высветлілася, што гэта даволі выразны «смайлік».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках