1 траўня 2024, Серада, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальнік ГУУС Менска: 400 бадзяг псуюць усю карціну горада

48
Начальнік ГУУС Менска: 400 бадзяг псуюць усю карціну горада

На думку начальніка ГУУС Менска Аляксандра Барсукова, заканадаўствам павінна быць прадугледжаная адказнасць для такіх асоб.

Старшыня Менгарвыканкама Андрэй Шорац даручыў распрацаваць план мерапрыемстваў у працы з нядобранадзейнымі катэгорыямі насельніцтва, а менавіта - з наркаманамі і бамжамі.

Як паведамляе «Менск-Навіны», гэтую задачу кіраўнік сталічнай «вертыкалі» паставіў перад камітэтамі аховы здароўя, адукацыі, працы, занятасці і сацыяльнай абароны, галоўным упраўленнем ідэалагічнай працы, культуры і спраў моладзі, а таксама гарадскім камітэтам БРСМ.

Андрэй Шорац таксама даручыў прааналізаваць дзейныя нарматыўныя дакументы ва ўказаных напрамках на прадмет унясення змен на ўзроўні заканадаўства, якое тычыцца грамадскай бяспекі.

- Комплекс мер не павінны насіць фармальны характар, ягоная рэалізацыя павінная прывесці да адчувальных вынікаў, - заявіў чыноўнік.

Як заявіў на нарадзе ў Менгарвыканкаме начальнік ГУУС Аляксандр Барсукоў, да працы з бамжамі павінныя падлучыцца і астатнія гарадскія службы.

- Сёння 400-500 бадзяг псуюць усю карціну горада, - лічыць ён. - Міліцыя можа затрымаць іх толькі на невялікі тэрмін. У Менску ёсць Дом начнога знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства, але і там яны надоўга не затрымліваюцца і вяртаюцца да звыклага ладу жыцця.

Некаторыя лячэбна-працоўныя прафілакторыі можна было б перакваліфікаваць пад размяшчэнне ў іх асоб бамжоў і наркаманаў.

Нагадаем, падобную практыку беларускія ўлады ўжывалі падчас чэмпіянату свету ў хакеі. Як распавядаў актывіст «Маладога фронту» Дзяніс Карноў, які выйшаў на волю пасля 20-дзённага арышту, у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Менгарвыканкама акрамя апазіцыянераў утрымлівалі бамжоў, алкаголікаў і прастытутак, якія, паводле слоў саміх міліцыянтаў, псуюць выгляд горада.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках