1 траўня 2024, Серада, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курсы «Мова Нанова» атрымалі дзяржаўную рэгістрацыю

13
Курсы «Мова Нанова» атрымалі дзяржаўную рэгістрацыю

«Мова Нанова» не зможа афіцыйна наймаць выкладчыкаў на працу.

Сацыяльна-культурная ўстанова развіцця беларускай мовы і культуры «Мова Нанова» весці грашова-камерцыйную дзейнасць не будзе. Аднак цяпер ахвяраваць на яе карысць зможа любы жадаючы, паведамляе «Радыё Свабода».

Як паведаміў заснавальнік курсаў «Мова Нанова» Глеб Лабадзенка, афіцыйная рэгістрацыя стала неабходнай, так як чыноўнікі адмаўляюцца даваць памяшканні для курсаў «групе неабыякавых людзей».

«Для таго, каб пашырацца далей, нам патрэбная дзяржаўная рэгістрацыя. У некаторых гарадах, дзе мы хочам адкрыць курсы, чыноўнікі ставяцца насцярожана: згаджаюцца, што курсы - гэта добра, але цікавяцца, хто ж мы такія. І адказ, што мы група неабыякавых людзей, іх не задавальняе. Мы зразумелі, што фармальнасць у выглядзе дзяржаўнай рэгістрацыі для нас вельмі важная. Да таго ж, мы не хочам быць падпольшчыкамі, нам няма чаго хаваць», - сказаў Глеб Лабадзенка.

Зараз «Мова Нанова» зможа выйсці за межы «Галерэі Ў» і праводзіць вечарынкі на іншых пляцоўках:

«Мы прайшлі працэдуру атрымання рэгістрацыі. Здзіўлены, што чыноўнікі ў Менску да нас паставіліся вельмі прыязна. З рэгістрацыяй у нас звязаныя пэўныя планы. Напрыклад, цяпер зможам ладзіць мерапрыемствы не толькі ў «Галерэі Ў», - распавёў Глеб Лабадзенка.

Паводле статуту, заснавальнікамі ўстановы «Мова Нанова» сталі менскія выкладчыкі курсаў Глеб Лабадзенка і Алеся Ліцвіноўская. Рэгіянальныя выкладчыкі будуць аформленыя як сябры ўстановы. Паводле слоў Глеба Лабадзенкі, у такім выпадку да іх не будзе ніякіх пытанняў з боку мясцовай улады.

Разам з тым, выкладчыкі курсаў не будуць уступаць з установай у працоўныя адносіны - «Мова Нанова» не будзе займацца грашова-камерцыйнай дзейнасцю і афіцыйна наймаць выкладчыкаў на працу не зможа.

«У нашым статуце адзначана, што грашова-камерцыйную дзейнасць мы весці не будзем. Адзінае - мы як установа можам прымаць ахвяраванні. Зразумела, што, каб курсы развіваліся, нам неабходныя нейкія сродкі. І хоць тых, хто можа ахвяраваць, дастаткова, у нас не было законнага спосабу прыняць гэтыя сродкі. Цяпер мы можам адкрыць рахунак, і любая фізічная асоба або фірма змогуць пералічваць нам сродкі», - кажа Глеб Лабадзенка.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках