18 траўня 2024, Субота, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усевалад Чаплін: Не трэба здзіўляцца, калі з Масквой штосьці не так пойдзе

16
Усевалад Чаплін: Не трэба здзіўляцца, калі з Масквой штосьці не так пойдзе

Устаноўка арт-аб'екта «Вока Саўрана» на адным з хмарачосаў дзелавога комплексу «Масква-Сіці» нясе ў сабе бедствы для расейскай сталіцы.

Пра гэта папярэджваюць у Рускай праваслаўнай царкве, паведамляе BBC.

Аб'ект у выглядзе «Вока» з кніг ангельскага пісьменніка Джона Толкіна і серыі аднайменных фільмаў «Уладар пярсцёнкаў» планавалася ўсталяваць 11 снежня на даху аднаго з будынкаў «Масква-Сіці». Падзея прымеркаваная да прэм'еры чарговага фільма Пітэра Джэксана па творах Толкіна «Хобіт. Бітва пяці войскаў».

Прадстаўнік РПЦ Усевалад Чаплін ў інтэрв'ю радыёстанцыі «Говорит Москва» назваў «Вока Саўрана» «дэманічным сімвалам».

«Такі сімвал пераможнага зла ўзносіцца над горадам, становіцца ледзь не самым высокім аб'ектам у горадзе. Добра гэта ці дрэнна? Я баюся, што хутчэй дрэнна. Не трэба потым здзіўляцца, калі з горадам нешта не так пойдзе», - сказаў Чаплін.

Аўтары арт-аб'екта, творчая група «Свечение» сцвярджае, што створаная імі светлавая інсталяцыя - «даніна павагі вялікай сазе і яе экранізацыі, якая дазволіла пабываць у Міжзем'і мільёнам прыхільнікаў ва ўсім свеце».

У адказ на просьбу пракаментаваць заявы прадстаўніка РПЦ у «Свечении» сказалі, што «калі РПЦ так мяркуюць, гэта іх справа».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках