23 траўня 2024, Чацвер, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над Венесуэлай збітыя два самалёты

Над Венесуэлай збітыя два самалёты

Пра лёс экіпажаў збітых самалётаў нічога не паведамляецца.

Міністр абароны Венесуэлы Уладзімір Падрына заявіў, што ўзброеныя сілы збілі два самалёты, якія ляцелі без адпаведных дазволаў над тэрыторыяй краіны, паведамляе РІА «Новости».

Адзін самалёт быў збіты ў раёне горада Элорса у штаце Апурэ, удакладніў ён у сваім мікраблогу ў Twitter. Яшчэ адзін самалёт парушыў паветраную прастору, як мяркуецца, з мэтай наркатрафіку», - адзначыў ён.

У выпадку з другім збітым самалётам Падрына толькі напісаў пра сам факт ягонай нейтралізацыі і апублікаваў фатаграфіі лятальнага апарата, што ляжыць на зямлі. Пра лёс экіпажаў нічога не паведамляецца.

Нагадаем, у мінулым годзе прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура

заявіў, што зацверджаная заканадаўчая норма, якая дазваляе збіваць любы самалёт наркамафіі, які ляціць нелегальна над тэрыторыяй краіны. Прапанова аб распрацоўцы гэтага законапраекта была зробленая яшчэ прэзідэнтам Уга Чавесам, затым парламент Венесуэлы ўхваліў гэты дакумент.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках