18 траўня 2024, Субота, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Ермаковіч: У матчы з «Атлетыкам» ляцець наперад на знос галавы не будзем

1
Аляксандр Ермаковіч: У матчы з «Атлетыкам» ляцець наперад на знос галавы не будзем

Галоўны трэнер БАТЭ чакае ў Більбао складаную гульню.

Пра гэта Аляксандр Ермаковіч заявіў на прэс-канферэнцыі напярэдадні матчу з «Атлетыкам», паведамляе БелаПАН.

«Мы чакаем вельмі складаную гульню. Не сумняваемся, што нам будзе цяжка. Але з першых хвілін ляцець наперад на знос галавы, атакаваць ўсёй камандай мы, відавочна, не будзем. Куды важней згуляць арганізавана, прычым як у абароне, так і ў нападзе», - сказаў ён у Більбао, дзе ў сераду беларуская каманда правядзе заключны матч групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў УЕФА супраць гішпанскага «Атлетыка». Толькі перамога дазволіць БАТЭ падняцца на трэцяе месца ў сваёй групе і выступіць у 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

У хатнім матчы 30 верасня барысаўчане атрымалі перамогу з лікам 2:1. «Мы дакладна разумелі, што ўзяць верх над такой камандай, як «Атлетык», можна толькі дзякуючы нашай вельмі добрай гульні, а таксама важна было, каб сышлося мноства фактараў. Тады нам варта было згуляць на максімуме, і мы гэта зрабілі. Магчыма, у нейкіх момантах нам спадарожнічаў і поспех. і ўсё ж тая перамога не была выпадковай, сваёй гульнёй каманда яе заслужыла», - сказаў Ермаковіч.

На яго думку, дзесяцідзённая паўза паміж заключнай гульнёй чэмпіянату і паядынкам ў Більбао не будзе праблемай. «Падчас сезону ўзнікаюць і больш працяглыя паўзы. Праблема ўсё-ткі, напэўна, у іншым: яна ляжыць у псіхалагічнай плоскасці. Практычна ва ўсіх нашых супернікаў па чэмпіянаце краіны сезон скончыўся, футбалісты адпраўляюцца на адпачынак. У Беларусь прыйшла зіма: на вуліцы халаднавата , часам ідзе снег. І адчуванне завяршэння сезону па аб'ектыўных прычынах у розумах нашых хлопцаў усё ж такі прысутнічае», - заявіў Ермаковіч.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках