23 траўня 2024, Чацвер, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны Персідскага заліва ствараюць агульнае войска і флот

2
Краіны Персідскага заліва ствараюць агульнае войска і флот

Шэсць манархій Аравійскай паўвыспы пастанавілі стварыць агульныя войскі, флот і паліцыю.

Дамоўленасць аб гэтым дасягнутая на Дахійскім саміце Савета супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персідскага заліва. (ССАДПЗ). Адпаведныя пункты ўтрымліваюцца ў выніковым дакуменце сустрэчы, паведамляе РІА «Новости».

ССАДПЗ аб'ядноўвае ўсе шэсць манархій Аравійскай паўвыспы: Саудаўскую Аравію, Кувейт, Бахрэйн, Катар, Аман і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

«З мэтай умацавання вайсковага супрацоўніцтва краіны Савета ствараюць агульныя вайскова-марскія сілы, чыя база будзе знаходзіцца ў каралеўстве Бахрэйн», сказаў генеральны сакратар савета Абдэль Латыф аз-Заяні, прадстаўляючы выніковую заяву.

Акрамя таго, Аравійскія манархі адобрылі прапанову міністэрстваў абароны стварыць адзінае вайсковае камандаванне са штабам у Эр-Рыядзе, якому будуць падпарадкоўвацца аб'яднаныя ўзброеныя сілы, і абвясцілі аб пачатку фармавання агульных паліцэйскіх сіл рэгіёну, чый цэнтральны апарат будзе размешчаны ў Абу-Дабі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках