18 траўня 2024, Субота, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над Балтыйскім морам перахопленыя шэсць расейскіх бамбавікоў

5
Над Балтыйскім морам перахопленыя шэсць расейскіх бамбавікоў

У NATO ў аўторак заявілі пра чарговы перахоп расейскіх вайсковых самалётаў над Балтыйскім морам.

Альянс канстатаваў значны ўзровень актыўнасці ВПС РФ на фоне падвышанай напружанасці паміж Масквой і Захадам праз украінскі крызіс. Альянс узмацніў сваю прысутнасць на Усходзе дзеля краін-сябраў NATO, якія адчуваюць пагрозу праз дзеянні Расеі ва Украіне, нагадвае Europe Online.

У мінулую нядзелю партугальскія знішчальнікі F-16, якія выконваюць рэйсы ў рамках місіі NATO, перахапілі ў міжнароднай паветранай прасторы чатыры стратэгічных бамбавіка Ту-95 і два звышгукавых бамбавіка Ту-22М ВПС РФ, заявіла прэс-сакратарка NATO Аана Лунгеску. Яна адзначыла, што хоць такія інцыдэнты над Балтыйскім морам сталі «звычайнай справай», перахоп гэтых шасці самалётаў «дэманструе высокі ўзровень актыўнасці з боку Расеі», піша NEWSru.com.

Пазней у той жа дзень пяць расейскіх самалётаў Ту-134 і два Ан-72 былі перахопленыя таксама над Балтыкай цягам двух наглядальных палётаў NATO. Са слоў Лунгеску, такая вайсковая актыўнасць РФ можа стаць дэстабілізуючай і патэнцыйна небяспечнай, калі Масква не будзе выконваць міжнародныя нормы.

У мінулую суботу Эстонія заўважыла вялікую групу вайсковых самалётаў РФ над Балтыйскім морам. Паведамлялася, што ў нядзелю, 7 снежня, некалькі вайсковых самалётаў ВПС Расеі былі апазнаныя Нацыянальнымі ўзброенымі сіламі Латвіі над нейтральнымі водамі Балтыйскага мора.

Напярэдадні стала вядома, што Еўрапейская камісія (ЕК) звярнулася да чыноўнікаў авіяцыйнай бяспекі з просьбай разгледзець некалькі выпадкаў, што адбыліся за апошнія месяцы, небяспечнага збліжэння ў паветры пасажырскіх самалётаў і вайсковых знішчальнікаў. Як заявілі ў Еўрапейскім агенцтве ў авіяцыйнай бяспецы (EASA), у ЕЗ паведамілі, што вайсковыя самалёты праляталі побач з грамадзянскімі з выключанымі транспандэрамі. І хоць у ЕК не ўдакладнілі, што самалёты былі расейскімі, відавочна, што гаворка ідзе менавіта пра іх.

У сярэдзіне лістапада ў NATO абвінавацілі расейскую вайсковую авіяцыю ў стварэнні пагрозы грамадзянскім самалётам у Еўропе. Тады генеральны сакратар арганізацыі Енс Сталтэнбэрг заявіў, што самалётам NATO даводзілася перахопліваць расейскія вайсковыя самалёты больш за 100 раз у 2014 годзе. Ён адзначыў, што самалёты ВПС РФ у міжнароднай паветранай прасторы ігнаруюць агульнапрынятыя меры бяспекі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках