23 траўня 2024, Чацвер, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь займае 11 месца па ўзроўні мілітарызацыі

8
Беларусь займае 11 месца па ўзроўні мілітарызацыі

Беларусь заняла 11-е месца ў Глабальным індэксе мілітарызацыі - 2014 з 152 краін.

Лідзіруюць у рэйтынгу Ізраіль, Сінгапур і Арменія. Акрамя іх, у першую дзесятку ўвайшлі Сірыя, Расея, Кіпр, Паўднёвая Карэя, Іарданія, Грэцыя і Азербайджан, піша АФН.

Глабальны індэкс мілітарызацыі адлюстроўвае значнасць вайсковага апарата дзяржавы ў дачыненні да грамадства агулам. У прыватнасці, пры яго разліку выкарыстоўваюцца суадносіны вайсковых выдаткаў з ВУП і выдаткамі на ахову здароўя (у адсотках ад ВУП), а таксама суадносіны колькасці цяжкага ўзбраення і ўсяго насельніцтва краіны.

Індэкс GMI-2014 разлічаны на аснове звестак, атрыманых у 2013 годзе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках