24 траўня 2024, Пятніца, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казак Гаўрылюк адмовіўся размаўляць з расейскай журналісткай

6

Нардэп ад «Народнага фронту» Міхаіл Гаўрылюк, вядомы як «казак Гаўрылюк» адмовіўся даваць інтэрв'ю расейскім СМІ.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва ПолитНавигатор.

Інцыдэнт адбыўся 9 снежня ў парламенцкіх кулуарах.

Адна з журналістак паспрабавала атрымаць каментар у новаспечанага народнага дэпутата. Аднак у яе гэта не атрымалася праз тое, што рэпарцёр «5 канала» Вольга Снісарчук, якая стаяла каля Гаўрылюка, сказала яму, што жанчына ад расейскага СМІ, а дакладней РІА «Новости».

Казак не стаў адказваць на пытанні расейкі, як яму сказалі, журналісткі, хоць сама жанчына адмаўляла гэты факт. Сваю адмову ён матываваў тым, што «яны перакруцяць, зробяць усё на свой лад і атрымаецца, як яны хочуць, а не так, як хацеў бы чуць народ».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках