18 траўня 2024, Субота, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ: Украіне неадкладна патрэбныя яшчэ $15 мільярдаў дапамогі

2
МВФ: Украіне неадкладна патрэбныя яшчэ $15 мільярдаў дапамогі

У Фондзе папярэдзілі краіны Захаду, што калі дадатковыя грошы не вылучаць у бліжэйшыя тыдні, Украіне пагражае фінансавы калапс.

Міжнародны валютны фонд мяркуе, што Украіне не хапае яшчэ $15 млрд неабходнай заходняй дапамогі для таго, каб пазбегнуць фінансавага калапсу, піша Financial Times. Грошы Украіне патрэбныя як мага хутчэй, «цягам некалькіх тыдняў».

Дадатковыя сродкі спатрэбіліся звыш ужо дадзенага Украіне сёлета крэдыту $17 млрд, разлічанага да 2016 года. З красавіка, адзначае газета, Украіна атрымала ўжо $8,2 млрд дапамогі з боку МВФ і іншых міжнародных крэдытораў, піша zn.ua.

Без дадатковай дапамогі Кіеву прыйдзецца або радыкальна зрэзаць бюджэт або нават абвясціць дэфолт па суверэнных даўгавых абавязаннях, піша газета.

Са слоў крыніц газеты, дэфіцыт ва ухваленай МВФ праграме паўстаў праз 7% зніжэнне ВУП, якое сталася ніжэйшым, чым прагназавалі, а таксама праз падзенне экспарту ў Расею, што прывяло да адтоку капіталу і зніжэнне золатавалютных рэзерваў НБУ.

Пакуль што гэты заклік МВФ да ўрадаў заходніх краін атрымаў толькі «халаднаватую» падтрымку: крэдыторам не падабаецца, што Кіеў зацягвае з укараненнем эканамічных і адміністрацыйных рэформаў у рамках ужо ўзгодненай праграмы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках