18 траўня 2024, Субота, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух у Адэсе класіфікавалі як тэракт

1
Выбух у Адэсе класіфікавалі як тэракт

Расследаваннем зоймецца СБУ.

Выбух у офісным будынку ў цэнтры Адэсы, які адбыўся ў ноч на 10 снежня, класіфікаваны як тэрарыстычны акт (ч.1 арт. 258 КК).

«Паведамленне аб здарэнні ў міліцыю паступіла прыкладна а палове на другую ночы. Падчас выезду следча-аператыўнай групы на месца здарэння было ўстаноўлена, што ў выніку выбуху пашкоджаны ўваход і вокны аднаго з памяшканняў на першым паверсе, якое здымае грамадская арганізацыя. Часткова выбітыя шклопакеты другога паверха», - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце МУС Украіны ў сераду раніцай.

Сабраныя матэрыялы перадалі ў аддзяленне СБУ ў вобласці. Пацярпелых у выніку выбуху няма, адзначылі ў міліцыі. У гэтым будынку знаходзілася валанцёрская арганізацыя, якая займаецца зборам дапамогі ўкраінскім вайскоўцам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках