24 траўня 2024, Пятніца, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ан Ідальга: шматмільённы Парыж падтрымлівае барацьбу беларусаў

9 снежня ў мэрыі Парыжа адбыўся вечар, прысвечаны Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Ён быў арганізаваны Міжнароднай федэрацыяй за правы чалавека (FIDH) і мэрыяй французскай сталіцы, піша ПЦ «Вясна».

На мерапрыемства былі запрошаныя вядомыя французскія праваабаронцы, артысты, журналісты, спартоўцы. З боку арганізатараў прысутнічалі мэр Парыжа Ан Ідальга, прэзідэнт FIDH Карым Лахіджы, віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі.

Не так даўно абраная мэр Парыжа Ан Ідальга цёпла вітала беларускага праваабаронца Алеся Бяляцкага. У сваім выступе яна сказала, што летась калі праваабаронцу было прысвоена ганаровае грамадзянства Парыжа, ён не мог пры гэтым прысутнічаць, бо знаходзіўся ў турме, і выказала радасць з нагоды таго, што Алесь цяпер разам з усімі прысутнымі. «Шматмільённы Парыж заўсёды падтрымлівае барацьбу за правы чалавека ў розных краінах, у тым ліку і ў Беларусі», - падкрэсліла мэр горада.

Алесь Бяляцкі, выступаючы падчас мерапрыемства, заклікаў і надалей падтрымліваць імкненне беларускага народа да свабоды. Ён выказаў упэўненасць, што гэты час непазбежна наступіць. У дэмакратычнай Беларусі, бяспечнай і развітой еўрапейскай краіне, зацікаўленыя ўсе людзі добрай волі. «І хоць больш за два гады я знаходзіўся ў калоніі на рацэ Бярэзіне, але гэтая «Бярэзіна» (слова, якое ў французскай мове пасля паразы французскага войска на рацэ Бярэзіна ў 1812 годзе азначае «крах», «катастрофу») чакае тых, хто душыць свабоду ў Беларусі, хто незаконна пасадзіў мяне ў турму, хто не дае годна жыць беларускаму народу», - сказаў Алесь Бяляцкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках