24 траўня 2024, Пятніца, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Частка менчукоў дагэтуль без інтэрнэту

2
Частка менчукоў дагэтуль без інтэрнэту

Тэхнічныя службы аднаўляюць сувязь пасля ўзгарання праводкі ў калектары на Нямізе.

У РУП «Белтэлекам» паведамілі, што ў іх былі пашкоджаныя 3 з 6 валаконна-аптычных ліній сувязі (ВАЛС) менскай гарадской тэлефоннай сеткі. «Белтэлекам» перавёў частку сваіх абанентаў на рэзервовы трафік. Цяпер сувязь адсутнічае ў 250 абанентаў прадпрыемства. «Нашы спецыялісты вялі аднаўленчыя работы ўсю ноч і працягваюць дагэтуль», - распавялі БелТА ў прэс-службе «Белтэлекам».

Праз ўзгаранне пацярпелі абаненты блізу 30 арганізацый, у тым ліку «Космас ТБ», «Атлант-Тэлекам», некаторых сотавых аператараў. У цяпер вядуцца аднаўленчыя работы.

У сваю чаргу, ва УМНС Менску растлумачылі, што паведамленне аб загаранні ў кабельным калектары паступіла 9 снежня а 16.09 ад мінака. Ратавальнікі прыбылі на месца а 16.14. «З люка кабельнага калектара ішоў дым сярэдняй канцэнтрацыі», - растлумачылі ў кіраванні. Было ўстаноўлена, што ў кабельным калектары «Няміга», які належыць УП «Малыя архітэктурныя формы» ДВА «Гаррамаўтадар», адбылося загаранне ізаляцыі тэлефонных ліній сувязі і валаконна-аптычных ліній сувязі.

Пажар быў ліквідаваны а 18.20 пры дапамозе вогнетушыльнага парашка. Пацярпелых няма.

Паводле звестак МНС, былі пашкоджаныя тэлефонныя ліній сувязі (700 медных пар) і валаконна-аптычныя лініі сувязі (32 лініі) на працягу 7 пагонных метраў у кабельным калектары. У калектары таксама размешчаныя 13 сілавых кабеляў, якія належаць РУП «Мінскэнэрга», 2 сілавых кабеля, якія належаць «Мінсктрансу», якія не пашкоджаныя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках