23 траўня 2024, Чацвер, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Польшчы: ЕЗ павінен быць гатовы да трэцяга раунда санкцый

1
Прэм'ер Польшчы: ЕЗ павінен быць гатовы да трэцяга раунда санкцый

Польшча не выключае ўвядзення трэцяга раунда санкцый у дачыненні да Расеі ў выпадку невыканання ёю менскіх дамоўленасцей.

«Мы павінны быць гатовыя ў выпадку невыканання менскіх дамоўленасцей гаварыць адным голасам, ЕЗ павінен быць гатовы да трэцяга раунда санкцый», - заявіла прэм'ер-міністр Польшчы Ева Копач на сустрэчы прэм'ер-міністраў краін Вышаградскай чацвёркі і Швейцарыі ў Браціславе, піша zn.ua са спасылкай на чэшскае выданне Novinky.

Са слоў Копач, увесь свет павінен заявіць аб катэгарычным непрыманні агрэсіі ў дачыненні да тэрытарыяльнай цэласнасці любой краіны. Толькі пасля гэтага расейска-украінскі канфлікт можа быць урэгуляваны. «Анэксія не ў еўрапейскіх правілах. Толькі аб'яднаная Еўропа здольная стаць шчытом перад пагрозай канфлікту», - дадала прэм'ер.

Копач таксама адзначыла, што санкцыі з'яўляюцца адзіным метадам, здольным паўплываць на тое, што адбываецца ва Украіне. Падобнае меркаванне падзяляе і чэшскі прэм'ер Багуслаў Саботка, які аднак адзначыў, што неабходна абмеркаваць абмежавальныя меры супраць Расеі з улікам нацыянальных інтарэсаў кожнай з дзяржаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках