24 траўня 2024, Пятніца, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў назваў тры прычыны падзення рубля

39
Мядзведзеў назваў тры прычыны падзення рубля

Прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў падчас тэлеінтэрв'ю журналістам пяці федэральных каналаў назваў тры прычыны падзення рубля.

Дзмітрый Мядзведзеў падчас тэлеінтэрв'ю журналістам пяці федэральных каналаў назваў тры прычыны падзення рубля, піша «Газета.Ru».

«Нельга сказаць, то гэта (падзенне курсу рубля) было справакаванае нейкай адной сілай <...> відавочна, што на сітуацыю, якая склалася паўплываў цэлы шэраг фактараў», - сказаў прэм'ер.

З ягоных слоў, першым фактарам, які паўплываў на курс рубля, стала «паніжэнне коштаў нафты, якія ўпалі ў два разы».

«Другі фактар - гэта замежнае ўздзеянне, якое цяпер вядзецца на нашу краіну <...> Санкцыі ствараюць пэўнага роду чаканні ў фінансістаў і звычайных грамадзян», - адзначыў прэм'ер РФ.

Трэцім фактарам, што аслабляе рубель прэм'ер-міністр назваў валютныя спекуляцыі, якія «ёсць заўсёды, але ў пэўных умовах маюць іншае значэнне».

Са слоў Мядзведзева, «пэўная гульня» на курсе валюты ў гэтых умовах павінна стаць прадметам пільнай увагі Цэнтрабанка і ўрада.

«ЦБ і ўрад павінны сачыць за спекуляцыямі на валютным рынку і прымаць меры», - сказаў на заканчэнне прэм'ер РФ.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках