23 траўня 2024, Чацвер, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве пройдзе канферэнцыя, прысвечаная Беларусі

1
У Варшаве пройдзе канферэнцыя, прысвечаная Беларусі

Сёння ў Варшаўскім універсітэце адбудзецца канферэнцыя прысвечана палітычнай сітуацыі ў Беларусі.

Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня правоў чалавека. Арганізатарамі выступаюць фонд «Еўрапейская Беларусь», навуковы гурток Ars Politica і cамакіраванне студэнтаў факультэта журналістыкі.

Як стала вядома charter97.org, удзельнікамі дыскусійнай панэлі «Сітуацыя ў Беларусі ў кантэксце расейска-ўкраінскага канфлікту» стануць лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, дырэктар Еўрапейскай акадэміі дыпламатыі Катажына Пісарава, былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Марыюш Машкевіч і прадстаўнік Нарвежскага хельсінскага камітэта Берыт Ліндэман.

Тэмай дыскусіі стане палітычная сітуацыя ў Беларусі напярэдадні наступных прэзідэнцкіх выбараў, сітуацыя з правамі чалавека і вязнямі сумлення, а таксама дачыненні паміж ЕЗ і Беларуссю ў кантэксце расейска-ўкраінскага канфлікту.

Пасля дыскусіі адбудзецца паказ фільма: «Небяспечныя дзеянні з удзелам нестабільных элементаў Беларусі», зняты рэжысёрам Медэлін Саклер.

Канферэнцыя адбудзецца ў Auditorium Maximum Варшаўскага ўніверсітэта (Krakowskie Przedmieście 26/28). Пачатак а 18:30.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках