18 траўня 2024, Субота, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтр Сімферопаля ачэплены амапаўцамі

У Дзень абароны правоў чалавека 10 снежня цэнтр Сімферопаля цалкам акружаны сілавікамі.

Пра гэта паведамляюць «Крым.Реалии».

Плошча Леніна акружаная прадстаўнікамі АМАПа, паліцыі, таксама была заўважаная мясцовая «самаабарона». Асабліва вялікая колькасць сілавікоў ля будынка «савета міністраў» Крыма.

Уваход і выхад на цэнтральную плошчу праводзіцца праз рамкі металашукальнікаў. На цэнтральных вуліцах горада, на кожным перакрыжаванні, усталяваныя патрулі ДПС.

Прынамсі, вуліца Сяргеева-Ценскага, якая вядзе да плошчы Леніна, цалкам перакрытая паліцыяй. Доступу да цэнтра з суседніх вуліц няма.

Раней «прэм'ер» Крыма Сяргей Аксёнаў заяўляў, што 100 тысяч сяброў так званай «самаабароны» Крыма могуць трапіць у турму.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках