24 траўня 2024, Пятніца, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы хіт: немаўля спрабуе абудзіць маму (Відэа)

7

Новым хітом YouTube стаў ролік з немаўляткам, якое спрабуе абудзіць маці.

Відэа было апублікаванае 2 снежня 2014, да цяперашняга часу яго паглядзелі больш за 6,5 млн карыстачоў.

Героямі відэа пад назвай «Спаць побач з дзіцем – значыць, не спаць» з'яўляюцца маладая мама Эстэр Андэрсан і яе дачка Элія, піша gazeta.ru.

«Кожную раніцу мая малая спіць са мной у маім ложку на працягу некалькіх гадзін пасля таго, як яна прачынаецца паесці. І кожную раніцу я пытаюся ў сябе, чаму я проста не пакладу яе назад у дзіцячы ложачак... Гэтай раніцай я ўзяла сотавы тэлефон і запісала, як выглядае мой «дзіцячы будзільнік». Думаю, што я ў гэтым не адзінокая...» - паведаміла Андэрсан у каментары да відэа.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках