24 траўня 2024, Пятніца, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі атакавалі 10 населеных пунктаў Данбаса

5

Найбольш пагрозлівая сітуацыя - на Бахмутаўскай трасе.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка сёння на брыфінгу ў Кіеве, паведамляе УНІАН.

«Пад Данецкам тэрарысты з зенітных установак і стралковай зброі абстралялі пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Данецкага аэрапорта і пад Мар’інкай, - адзначыў ён. - Пад Дэбальцавым зафіксаваны агонь у раёне населенага пункта Рэдкадуб, Нікішыным»

Таксама, з ягоных слоў, расейскія найміты абстралялі пазіцыі сіл АТА ў прыгарадзе Горлаўкі - каля населеных пунктаў Маёрскае і Шумы.

«Найбольш пагрозлівым фактам быў абстрэл нашых пазіцый з танкаў, артылерыі і стралковай зброі ў раёнах пасёлкаў Крымскае і Сакольнікі, што на Бахмутаўскай трасе, - заявіў прэс-сакратар РНБА. - Абстралялі нашы пазіцыі ў раёне станіцы Луганскай».

Таксама Лысенка адзначыў, што на поўдні бандыты абстралялі з артылерыі апорны пункт каля пасёлка Мікалаеўка Валнавахскага раёна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках