18 траўня 2024, Субота, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Кучма: Сустракацца ў Менску няма сэнсу

13
Леанід Кучма: Сустракацца ў Менску няма сэнсу

Экс-прэзідэнт Украіны не бачыць мэтазгоднасці ў правядзенні бліжэйшымі днямі сустрэчы кантактнай групы што да сітуацыі ў Данбасе.

Пра гэта Леанід Кучма сказаў у сераду ў інтэрв'ю агенцтву "Інтэрфакс-Украіна".

"Ва ўмовах, калі другая старана не можа забяспечыць рэжым спынення агню, не ўважаю гэтую сустрэчу за мэтазгодную, - заявіў ён. - Хай яны пакажуць, што на справе хочуць міру, а не вайны, што яны цалкам кантралююць свае ўзброеныя фарміраванні".

Ён нагадаў, што ўкраінская старана прапаноўвала правесці сустрэчу ў Менску 9 снежня, адначасова з аб'яўленнем «дня цішыні» на Данбасе, але гэтая прапанова не была прынятая з невядомых прычын.

"Украінская старана будзе гатовая да наступнай сустрэчы пры поўным спыненні агню", - сказаў ён.

Раней планавалася, што чарговая сустрэча кантактнай групы што да Данбасу з удзелам Кучмы, прадстаўнікоў АБСЕ і баевікоў павінна была адбыцца ў Менску ў канцы гэтага тыдня.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках